Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома аб першым выпадку выключэньня беларуса з базы вышуку Інтэрполу


Лягатып Інтэрполу. Ілюстрацыйнае фота
Лягатып Інтэрполу. Ілюстрацыйнае фота

Сьвятлана Ціханоўская паведаміла, што гэта стала магчыма, дзякуючы працы юрыдычнай каманды яе офісу.

Як вынікае з паведамленьня, улады Беларусі перасьледавалі беларуса грамадзян за ўдзел у акцыях пратэсту, а ў Інтэрпол падалі дакумэнты на ягоны вышук паводле падазрэньня ў незаконным абарачэньні наркотыкаў.

«Спробы рэжыму выкарыстоўваць Інтэрпол для перасьледу нязгодных — гэта ня толькі злоўжываньне міжнародным правам, але і наўпроставая пагроза бясьпецы беларусаў у выгнаньні. Мы будзем супрацьдзейнічаць гэтаму на кожным этапе і заклікаем зьвяртацца да нас у падобных выпадках», — сказаў Леанід Марозаў, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях.

Сёлета ў чэрвені выданьне «Люстэрка» расказала гісторыю беларуса Алега (ягонае імя зьмянілі ў мэтах бясьпекі), які ў 2020 годзе ўдзельнічаў у пратэстах супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў. У 2022 годзе яго абвясьцілі ў вышук, затрымалі, катавалі і сканфіскавалі дакумэнты. Пасьля гэтага Алег выехаў зь Беларусі і атрымаў абарону ў Польшчы. У 2024 годзе яго затрымала польская паліцыя на падставе запыту беларускіх уладаў празь Інтэрпол, але польскі суд адмовіўся выдаваць яго рэжыму і прызнаў, што яго чакае рэальная пагроза катаваньняў, бесчалавечнага абыходжаньня і парушэньня асноўных правоў у Беларусі.

Юрыдычная каманда Офісу Сьвятланы Ціханоўскай зьвярнулася з афіцыйным запытам у Камісію па кантролі файлаў Інтэрпола (CCF) з поўным пакетам доказаў і юрыдычным абгрунтаваньнем. У выніку 8 жніўня 2025 году Генэральны сакратарыят Інтэрполу афіцыйна пацьвердзіў, што беларус больш не знаходзіцца ў базах Інтэрполу, а 12 жніўня Камісія CCF замацавала гэты вынік афіцыйным лістом.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG