Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль заклікае сьвет зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі ў Газе


Гэты скрыншот з відэа, апублікаванага 1 жніўня 2025 году ўзброеным крылом палестынскай групоўкі ХАМАС, на ім ізраільскі закладнік Эўятар Давід.
Гэты скрыншот з відэа, апублікаванага 1 жніўня 2025 году ўзброеным крылом палестынскай групоўкі ХАМАС, на ім ізраільскі закладнік Эўятар Давід.

Ізраіль заклікаў міжнародную супольнасьць зьвярнуць першачарговую ўвагу на сытуацыю з ізраільскімі закладнікамі, якіх трымаюць у Газе ўжо амаль 22 месяцы. Нагодай сталі апублікаваныя відэазапісы, на якіх закладнікі выглядаюць вельмі зьнясіленымі.

Міністар замежных спраў Ізраіля Гідэон Саар, выступаючы на брыфінгу перад пасяджэньнем Рады бясьпекі ААН, падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць павінна пакласьці канец практыцы выкраданьня мірных грамадзянаў і вывесьці гэту праблему ў цэнтар глябальнага парадку дня, паведамляе МЗС Ізраіля.

Пры нападзе радыкальных палестынскіх груповак ХАМАС і «Ісламскі джыхад» (абедзьве прызнанымі тэрарыстычнымі ў ЗША і ЭЗ) на Ізраіль у кастрычніку 2023 года, адказам на які стала апэрацыя ЦАХАЛ у Газе, былі захоплены 251 чалавек. Па стане на сёньня 49 закладнікаў па-ранейшаму ўтрымліваюцца ў Газе, пры гэтым, паводле зьвестак ізраільскага войска, у жывых застаюцца крыху больш за 20.

Паседжаньне Рады бясьпекі ААН склікаецца пасьля публікацыі відэазапісаў, на якіх ізраільскія закладнікі Ром Браслаўскі і Эўятар Давід выглядаюць вельмі зьнясіленымі. Кадры выклікалі шок і абурэньне сярод ізраільцян. Прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу заявіў, што быў глыбока ўзрушаны ўбачаным, і зьвярнуўся да Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) з просьбай аказаць палонным тэрміновую мэдыцынскую і гуманітарную дапамогу. МКЧК выказаў «глыбокае ўзрушэньне» апублікаванымі кадрамі і зноў заклікаў прадаставіць яму неадкладны і бесьперашкодны доступ да закладнікаў.

Узброенае крыло ХАМАС заявіла аб гатоўнасьці дапусьціць прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа да закладнікаў наўзамен на сталы доступ гуманітарнай дапамогі для ўсяго насельніцтва сэктара Газа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG