Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія зрабіла санкцыі супраць Лукашэнкі і ўладаў Беларусі бестэрміновымі


Сьцягі Эстоніі, Эўразьвязу і NATO каля МЗС Эстоніі. Архіўнае фота
Сьцягі Эстоніі, Эўразьвязу і NATO каля МЗС Эстоніі. Архіўнае фота

МЗС краіны зацьвердзіў бестэрміновую забарону на ўезд 273 асобам , сярод якіх — сам Лукашэнка, сілавікі, судзьдзі і прапагандысты.

«Празь пяць гадоў пасьля ўвядзеньня санкцый сытуацыя з правамі чалавека не зьмянілася», — заявіў міністар замежных спраў Маргус Цахкна.

Санкцыі ўвялі ўпершыню ў 2020 годзе і раней працягвалі штогод.

У санкцыйны сьпіс Эстоніі ўключаныя:

  • Асабіста Лукашэнка і ягоны сын Віктар
  • Кіраўніцтва адміністрацыі Лукашэнкі
  • Старшыні КДБ, МУС, Генпракуратуры
  • Судзьдзі і пракуроры, датычныя да палітычных справаў
  • Прапагандысты (прэс-сакратары, кіраўнікі дзяржмэдыяў)
  • Сябры ЦВК і выбарчых камісіяў
  • Сілавікі, што ўдзельнічалі ў разгонах і катаваньнях
  • Спартовыя функцыянэры, датычныя да рэпрэсій у спартовай супольнасьці.

Прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант паведаміла ТАСС што ў таго была іранічная рэакцыю на эстонскія санкцыі:

«Літаральна і даслоўна прэзыдэнт сказаў так: «Ніколі, на жаль, ня быў у Эстоніі... І пасьля ўвядзеньня санкцый усё думаю — ці выжыву?» — распавяла Эйсмант.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG