Пра гэта паведамілі прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі пасьля перамоваў.
Падчас абменаў асаблівая ўвага будзе нададзена ваеннапалонным, якія знаходзяцца ў палоне больш за тры гады.
Кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах Уладзімір Мядзінскі паведаміў, што новы абмен мае на ўвазе фармат «1200 на 1200».
Кіраўнік украінскай дэлегацыі Рустэм Умераў паведаміў, што Кіеў прапанаваў правесьці да канца жніўня сустрэчу паміж лідэрамі Ўкраіны і Расеі Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным з удзелам прэзыдэнтаў Турэччыны і ЗША Рэджэпа Таіпа Эрдагана і Дональда Трампа.
Рашэньне аб чацьвёртым раўндзе перамоваў будзе прынятае пасьля рэалізацыі новых пагадненьняў, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС.
Паводле паведамленьняў, бакі таксама маглі абмеркаваць умовы спыненьня агню і магчымасьць арганізацыі сустрэчы паміж прэзыдэнтамі дзьвюх краінаў Пуціным і Зяленскім.
Перад перамовамі ў Стамбуле Умераў і кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак наведалі Анкару, дзе правялі перамовы з прэзыдэнтам Турэччыны Эрдаганам.
Прэзыдэнт Украіны напярэдадні перамоваў заявіў, што Кіеў будзе настойваць на неабходнасьці неадкладнага і поўнага спыненьня агню. Ён сказаў гэта, камэнтуючы начны ўдар расейскіх войскаў па Сумскай вобласьці.
Таксама напярэдадні перамоваў прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў, бакі плянавалі абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з праектамі мэмарандумаў па ўрэгуляваньні, а таксама ўзаемныя абмены. «Ніхто не чакае лёгкага шляху. Вядома, гэта будзе вельмі складаная размова. Праекты дыямэтральна супрацьлеглыя», — сказаў Пяскоў.
Форум