Яго словы прыводзіць інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА:
«Улічваючы складаную вайскова-палітычную абстаноўку, улічваючы, што Беларусь пастаянна абвінавачваюць у агрэсіўных намерах, мы прынялі рашэньне і адсунулі раёны правядзеньня вучэньняў ад нашых межаў. Адзначу, што гэты працэс не трэба ацэньваць як нашу слабасьць, або ляяльнасьць, або рэагаваньне на нейкія прэтэнзіі. Гэта выключна адзін з крокаў стабілізацыі.
Аднак на гэтым працэсе пачыналі спэкуляваць нашыя заходнія калегі. Польшча заявіла, што гатовая правесьці вучэньні дывізіённага маштабу ля нашых межаў у раёне Горадні, Белавескай пушчы. Літва перакідвае сваю брыгаду „Жалезны воўк“ на палігон Падбродзьдзе (Пабрадэ) і плянуе праводзіць дзеяньні за 15 кілямэтраў нашай мяжы. У гэтых умовах мы пакідаем за сабой права прыняць рашэньне і перасунуць нашыя асобныя падразьдзяленьні падчас вучэньняў, каб адпрацаваць эпізоды выключна абарончага характару, у тым ліку на тых напрамках, якія я абазначыў».
- Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін 28 траўня 2025 году заявіў: «Мы прынялі рашэньне аб зьніжэньні парамэтраў вучэньня „Захад-2025“ і пераносе яго асноўных манэўраў углыб тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ад заходніх межаў».
- Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
- На восень 2025 году ўлады Беларусі і Расеі рыхтуюць супольныя маштабныя вучэньні на беларускай тэрыторыі. У кастрычніку летась міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін назваў вучэньні «Захад-2025» «галоўнай падзеяй», да манэўраў плянуецца залучыць больш за 13 тысяч чалавек.
- 30 студзеня начальнік аб’яднанага штабу (АДКБ) заявіў, што, акрамя манэўраў «Захад-2025», у верасьні на беларускай тэрыторыі павінны прайсьці вучэньні «Ўзаемадзеяньне-2025» — з Калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня, «Пошук-2025» — зь сіламі і сродкамі выведкі й матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня.
- Расейскія войскі, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі для ўдзелу ў вучэньнях «Саюзная рашучасьць — 2022» (10–20 лютага), пасьля іх заканчэньня не былі зь яе выведзеныя і выкарыстоўваліся для ўварваньня ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году.
Форум