Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай выдзеліць Беларусі грашовую дапамогу на ахову лясоў ад пажараў


Лес у Белавескай пушчы. Ілюстрацыйнае фота
Лес у Белавескай пушчы. Ілюстрацыйнае фота

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што Кітай прафінансуе частку рэалізацыі міжнароднага праекту «Ахова лясоў Беларусі: комплексная ініцыятыва па забесьпячэньні гатоўнасьці да папярэджаньня і рэагаваньня на пажары на мясцовым узроўні».

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, Фонд глябальнага разьвіцьця і супрацоўніцтва ўраду Кітаю выдзеліць безаплатную дапамогу ў памеры 2 мільёнаў даляраў. Праект рэалізуюць у супрацы з Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі.

Гэтыя сродкі, пераважна, накіруюць на ўмацаваньне матэрыяльна-тэхнічнай базы лясгасаў.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі падкрэсьлілі, што гэта першы ў гісторыі супольны праект з Кітаем у галіне лясной гаспадаркі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG