Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 75 гадоў зь дня нараджэньня стваральніка фонду «Дзецям Чарнобылю» Генадзя Грушавога


Генадзь Грушавы
Генадзь Грушавы

Падзеі 24 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1198 — заснаваны горад Рыга.

1499 — літоўскае баярства ў Вільні зацьвердзіла Кракаўска-Віленскую вунію, якая такім чынам набыла моц.

1618 — пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён «Букварь языка славенска Писаній чтенія оучитися хотящимъ, в полезное руковоженіе» і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве).

1993 — у Лідзе адкрылі помнік Францішку Скарыну.

Instagram Скарыны: Жыцьцё першадрукара ў 13 падарожжах

1993 — канец адзінай рублёвай зоны краінаў СНД, апублікавана паведамленьне Цэнтральнага банку Расеі аб спыненьні хаджэньня купюраў савецкага ўзору.

2007 — у Наваградку адкрылі мэмарыяльны комплекс на месцы былога гета. З гэтага гета ў верасьні 1943 году праз тайна выкапаны тунэль уцяклі 250 вязьняў.


У гэты дзень нарадзіліся

1761 Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, генэрал, інжынэр і паэт; кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году ў Вялікім Княстве Літоўскім.

1783 Сымон Балівар, змагар за незалежнасьць ад Гішпаніі калёніяў у Лацінскай Амэрыцы.

1802Аляксандар Дзюма (бацька), францускі пісьменьнік.

1820Люцыян Крашэўскі, беларускі і польскі мастак, фатограф.

1828 Мікалай Чарнышэўскі, расейскі літаратурны крытык і публіцыст.

1860Альфонс Муха, чэскі мастак.

1896 Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзяяч. Займаў пасаду дырэктара славутай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу — вучэльні, якая выхавала эліту беларускай паваеннай эміграцыі.

1911Анатоль Астрэйка, беларускі паэт-песеньнік.

1926 Вольга Церашчатава, беларуская мастацтвазнаўца.

1932Часлаў Кудаба, географ, краязнавец, палітык, літоўскі дасьледнік Беларусі.

1934 Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.

Генадзь Гарбук
Генадзь Гарбук

1948Ян Матусевіч, беларускі рэлігійны й грамадзкі дзяяч, сьвятар.

1950Генадзь Грушавы, беларускі філёзаф, грамадзкі дзяяч, стваральнік і кіраўнік фонду «Дзецям Чарнобылю».

1968 Барыс Гельфанд, шахматыст, грасмайстар.

У памяці

1887 Іван Барычэўскі, беларускі археоляг, гісторык, фальклярыст і этнограф.

1921 Сьцяпан Булат, нацыянал-бальшавік, журналіст, рэдактар газэты «Савецкая Беларусь».

1927 Акутагава Руноскэ, японскі паэт і пісьменьнік.

2003 Сяргей Кавалёў, беларускі гісторык.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG