Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падлічылі ўзровень занятасьці і беспрацоўя з пачатку году


Беларускае прадпрыемства «Элема». Ілюстрацыйнае фота
Беларускае прадпрыемства «Элема». Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі апублікавалі зьвесткі аб ліку занятага насельніцтва ва ўзросьце ад 15 да 74 гадоў і ўзроўні беспрацоўя.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні Белстату, у другім квартале 2025 году ўзровень занятасьці склаў 68 %, а ўзровень беспрацоўя — 2,6% ад колькасьці працоўнай сілы.

У ведамстве сьцьвярджаюць, што разьлікі рабілі паводле мэтадалёгіі Міжнароднай арганізацыі працы.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, узровень занятасьці сярод жанчын складае 85,8%, а сярод мужчын — 83,3%, а беспрацоўя сярод жанчын — 2,2% і 3,1% — сярод мужчын.

Узровень занятасьці насельніцтва ў працаздольным узросьце ў чацьвёртым квартале 2024 году складаў 82,9%, а беспрацоўя — 3,1%.

У той жа час абсалютныя лічбы занятага і беспрацоўнага насельніцтва Белстат не публікуе.

Раней незалежныя экспэрты заявілі аб маніпуляцыях афіцыйнымі зьвесткамі для рэйтынгу Беларусі ва ўстойлівым разьвіцьці.

«Белстат публікуе дадзеныя, якім нельга давяраць. Інфармацыя пра беднасьць, беспрацоўе ці здароўе насельніцтва часта схаваная ці сфальшаваная», — адзначалі экспэрты.

За 30 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі толькі паводле афіцыйных зьвестак насельніцтва краіны скарацілася больш як на 1 млн чалавек.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG