«Трэба нам перамагчы войскі цёмнае начы, а тады ўсё заквітнее». «Колькі б воўк не валок — павалакуць і воўка», «Сьвеціць вера і надзея, і любоў у сьцюжу грэе», — сьпявае знакавы беларускі музыка Лявон Вольскі ў характэрным крамбабулеўскім поп-фолькавым стылі.
«Крамбамбуля» ўзышла на беларускую музычную сцэну ў 2001 годзе, з таго часу мяняла склад і стыль, але нязьменна заставалася папулярнай. Пачаўшы з «Застольнага альбому», у 2015 годзе «Крамбамбуля» выдала паўстанцкі альбом «Чырвоны Штраль». «Толькі Перамога» слухаецца як працяг «змагарскага» трэнду гурта.
Сярод топавых песьняў гурта, паводле стрымінгавых сэрвісаў, «Турысты», «Госьці», «Люблю», «Абсэнт», Dolce Vita, «Каб мы калі каму чаго».
У 2023 годзе гурт трапіў у сьпіс забароненых у Беларусі выканаўцаў. Сёлета ў яго заплянаваныя некалькі канцэртаў за межамі радзімы, найбліжэйшы зь якіх адбудзецца пры канцы траўня ў Вільні.
Форум