Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за два гады колькасьць бібліятэк зьменшылася на 4%


Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архіўнае фота
Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архіўнае фота

Паменела таксама музэяў, дзіцячых школ мастацтваў.

На канец 2024 году ў Беларусі налічвалася 5688 гісторыка-культурных каштоўнасьцяў — на 0,51% больш, чым на канец 2022-га ( тады было 5659), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Зь іх помнікаў — 5364 (было 5369; −0,09%), у тым ліку археалёгіі — 2221 (2240; −0,85%), архітэктуры — 1842 (1829; +0,71%), гісторыі — 1216 (столькі ж і было).

Бібліятэк было 2175 ( два гады таму было 2264; −3,93%), бібліятэчны фонд складаў 48,4 млн кніг (49,3 млн; −1,83%), колькасьць чытачоў за два гады не зьмянілася — 2,7 млн наведнікаў.

Колькасьць музэяў — 155 (157; −1,27%), музэйны фонд не зьмяніўся — 3,6 млн экспанатаў.

У Беларусі працавала 28 тэатраў (бязь зьменаў), спэктаклі якіх паглядзелі 1,8 млн гледачоў (1,4 млн; 28,57%).

За апошнія пяць гадоў колькасьць дзіцячых школ мастацтваў у Беларусі зьменшылася на 5,2%, або на 21 (з 405 на пачатак 2019/2020 навучальнага году да 384 у 2024/2025), вынікае з праведзенага «Позiркам» аналізу зьвестак Белстату.

Найбольшае скарачэньне зафіксавана ў Менскай і Горадзенскай вобласьцях — на 13,8 працэнта (з 80 да 69) і 7,8 працэнта (з 51 да 47) адпаведна.

У Віцебскай вобласьці такіх школ стала менш на 3,4% (57 супраць 59), Гомельскай — на 3,3% (58 супраць 60), Магілёўскай — на 2,3% (43 супраць 44), Берасьцейскай — на 1,2% (84 супраць 85).

Толькі ў Менску іх колькасьць не зьмянілася — 26.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG