Вітаўтас Ландсбергіс — першы кіраўнік Літвы пасьля аднаўленьня незалежнасьці. У канцы 1980-х гадоў ён, будучы прафэсарам музыкалёгіі, быў абраны кіраўніком руху «Саюдзісу». Потым гэтая арганізацыя ўзначаліла працэс выхаду Літвы са складу СССР. У кастрычніку гэтага года яму Ландсбергісу споўнілася 93 года.
Вітаўтас Ландсбергіс даў інтэрвію «Настоящему времени» пра вайну Расеі супраць Украіны і Захаду.
— Цяперашняя вайна ва Ўкраіне самая крывавая з часоў Другой сусьветнай. Вы бачыце перадумовы да яе заканчэньня ці ж стала толькі горш за апошні час?
— Вы кажаце пра вайну ва Ўкраіне. Але ж гэта няправільна. Гэта не вайна ва Ўкраіне. Гэта вайна пуцінскай Расеі супраць «праклятага Захаду». Яны так і называюць гэты Захад праклятым ворагам, якога трэба зьнішчыць. І, вядома, толькі вайной. А чаму не? Ну яны ідуць як варʼяты. Саранча. Мільярдная саранча варʼятаў.
— А вы цяпер бачыце магчымасьць для Расеі пайсьці па нейкім пазытыўным сцэнары?
— Ну, амаль не бачу, таму што калі няма ні розуму, ні сэрца, то як гэта знайсьці і здабыць назад. Зноў зажыць па розуме і па сэрцы. Не па хлусьні. Адзін разумны чалавек ім сказаў даўно: «Давайце, хлопцы, жыць не па хлусьні». А вы жывяце па хлусьні. І дажылі. Даехалі.
Форум