Сваё стаўленьне да гэтага рашэньня выказаў у інтэрвію Радыё Свабода лідэр Руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк.
— Якая роля беларускай службы Радыё Свабода для беларускага грамадзтва, свабоды слова і мэдыя, беларускай незалежнасьці і ідэнтычнасьці?
— Апошнім часам (калі яшчэ існавала радыё) найбольшая карысьць ад гэтага радыё была ў гучаньні беларускай мовы. Таксама ў інфармацыі па гісторыі і культуры Беларусі, аб падзеях на Бацькаўшчыне і ў сьвеце. Гэтыя ж функцыі (але ў значна зьменшаным выглядзе) выконвае таксама цяпер пакуль што інтэрнэт-партал Svaboda.org, якім колькі гадоў таму замянілі радыё (і які цяпер таксама зачыняць).
— Якія наступствы ад магчымага закрыцьця Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода будуць для Беларусі, беларускага грамадзтва i дэмакратычнага руху?
— Наступствы такія, што голасу і слова беларускай мовы будзе менш чуваць і відаць. А паколькі беларуская мова для беларусаў і для Беларусі гэта ёсьць гарантыя дэмакратыі, то такой гарантыі стане меней.
Форум