Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі прыняў заяву аб падтрымцы дзейнасьці Радыё Свабода


Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі, заяўляе аб сваёй нязьменнай прыхільнасьці да прынцыпаў свабоды слова, дэмакратыі і правоў чалавека, а таксама падкрэсьлівае крытычную важнасьць працы Радыё Свабода і асабліва яго беларускай рэдакцыі ў сучасных умовах барацьбы беларускага народа за дэмакратычную будучыню.

У заяве гаворыцца, што «за дзесяцігодзьдзі сваёй дзейнасьці яна стала адной з найважнейшых крыніц незалежнай журналістыкі, якая асьвятляла гістарычныя этапы барацьбы беларусаў за свабоду: ад супраціву савецкай таталітарнай сыстэме да сучаснай хвалі рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі.

Асабліва важную ролю беларуская рэдакцыя Свабоды адыгрывае пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, калі ў Беларусі быў разгорнуты беспрэцэдэнтны ўзровень рэпрэсій супраць журналістаў, грамадзкіх актывістаў і ўсіх, хто адстойвае дэмакратычныя каштоўнасьці. Ва ўмовах, калі незалежныя СМІ ў Беларусі былі ліквідаваныя ці вымушаныя працаваць у эміграцыі, Свабода застаецца голасам праўды для мільёнаў беларусаў, якія сутыкнуліся з інфармацыйнай ізаляцыяй.

Рэжым Лукашэнкі прызнаў Радыё Свабода „экстрэмісцкай арганізацыяй“, што яшчэ раз сьведчыць пра яго страх перад свабоднай журналістыкай. Дзясяткі журналістаў і супрацоўнікаў службы падвяргаліся перасьледу, былі вымушаныя пакінуць краіну ці трапілі за краты. Аднак, нягледзячы на ціск, беларуская рэдакцыя працягвае сваю працу, прапаноўваючы новыя фарматы і плятформы для сваёй аўдыторыі».

У сувязі з гэтым Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі:

1. Выказвае поўную падтрымку дзейнасьці Радыё Свабода і яго беларускай рэдакцыі як аднаго з ключавых незалежных галасоў беларускага народа.

2. Заклікае міжнародную супольнасьць аказаць усебаковую падтрымку беларускай рэдакцыі Свабоды, уключаючы фінансавую дапамогу і палітычную абарону яе журналістаў.

3. Асуджае рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі супраць журналістаў і незалежных СМІ і патрабуем вызваленьня ўсіх зьняволеных за іх прафэсійную дзейнасьць.

4. Падкрэсьлівае неабходнасьць захаваньня і разьвіцьця незалежных беларускіх мэдыя як найважнейшага элемэнта ў адстойваньні дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

У заяве адзначаецца, што «ўмовы інфармацыйнай свабоды і плюралізму неабходныя для фармаваньня сьвядомай грамадзянскай супольнасьці і набліжэньня Беларусі да дэмакратычнай будучыні. Беларуская рэдакцыя Радыё Свабода адыгрывае ў гэтым працэсе ключавую ролю».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG