Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на расейскую амбудсвумэн Тацьцяну Маскалькову.
Паводле яе, сярод вернутых ёсьць чацьвёра дзяцей, але большасьць — людзі сталага веку, многія зь якіх хворыя або траўмаваныя.
«Для іх неадкладнага транспартаваньня ў шпіталі Курску арганізавалі 10 машын хуткай дапамогі. Астатнія змогуць адпачыць і пераначаваць па дарозе дадому, а заўтра ўжо будуць з тымі, хто іх чакаў мацней за ўсё на сьвеце», — сказана ў паведамленьні Маскальковай.
У Беларусі расейцаў сустракала старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў у працы і сацыяльных пытаньнях Ірына Касьцевіч.
22 лістапада 2024 году тэлеграм-канал Маскальковай паведамляў, што з Украіны ў Расею празь Беларусь вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласьці. Сьцьвярджалася, што гэтыя людзі былі вывезеныя ўкраінскімі вайскоўцамі.
На тэрыторыі Беларусі Расея і Ўкраіна неаднаразова абменьваліся палоннымі.
У выніку перамоўнага працэсу з Украіны 5 лютага сёлета было вернута 150 расейскіх вайскоўцаў, узамен Украіне перадалі 150 вайскоўцаў УСУ.
Таксама абмен украінскімі і расейскімі ваеннапалоннымі на тэрыторыі Беларусі праходзіў 30 сьнежня 2024 года.
Усяго ў 2024 годзе Ўкраіна і Расея правялі 11 абменаў ваеннапалоннымі, некаторыя — з выкарыстаньнем беларускай тэрыторыі.
8 лістапада летась на тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа адбылася сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітра Лубінца і Тацьцяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.
Форум