Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка ініцыятыўнай групы Лукашэнкі выбралі старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў


Юры Сянько на папярэдняй пасадзе ў Мытным камітэце. Архіўнае фота
Юры Сянько на папярэдняй пасадзе ў Мытным камітэце. Архіўнае фота

Старшынёй Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) на пяцігадовы тэрмін выбралі Юрыя Сянько.

Кандыдатуру Юрыя Сянько аднагалосна падтрымалі дэлегаты дзясятага зьезду ФПБ, паведамляе БелТА. Сянько быў кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на выбарах прэзыдэнта 2025 году.

Юры Сянько нарадзіўся ў 1967 годзе, паводле адукацыі ён юрыст, спэцыяліст у галіне міжнародных адносінаў. У 1992 годзе скончыў Горадзенскі ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, у 2006-м — Акадэмію кіраваньня.

Займаў розныя пасады ў Горадзенскай рэгіянальнай мытні, з 2002-га па 2011 год быў яе начальнікам, з 2011 году — начальнікам Менскай рэгіянальнай мытні. У 2014 годзе стаў старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту, усяго займаў гэтую пасаду 6 гадоў.

19 лістапада 2020 году яго прызначылі амбасадарам Беларусі ў Кітаі. У 2023 годзе ў лістападзе падаў у адстаўку.

У красавіку мінулага году на пазачарговы зьезьдзе арганізацыі Юры Сянько стаў старшынёй ФПБ.

Ранейшы кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда, які ўзначальваў фэдэрацыю 10 гадоў, цяпер стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG