Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гендакладчык ПАРЭ па Беларусі: Так званыя выбары — прыклад антыдэмакратычнага кіраваньня Лукашэнкі


Рышард Пэтру
Рышард Пэтру

«Ніякага даверу. Ніякай легітымнасьці», — такім чынам генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Рышард Пэтру ацаніў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся 26 студзеня.

«Так званыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі сёньня служаць прыкладам рэпрэсіўнага, антыдэмакратычнага кіраваньня Лукашэнкі на працягу апошніх трох дзесяцігодзьдзяў. Мы выступаем разам з народам Беларусі за дэмакратычную будучыню, заснаваную на павазе да правоў чалавека і вяршэнстве закону», — напісаў Рышард Пэтру на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Пасьля пачатку датэрміновага галасаваньня, 22 студзеня, Рышард Пэтру заявіў, што «так званыя прэзыдэнцкія выбары, прызначаныя ў Беларусі на 26 студзеня 2025 году, стануць чарговай фікцыяй, якая зноў пазбавіць беларускі народ права на ўдзел у свабодных і справядлівых выбарах». У сваёй заяве Пэтру падкрэсьліў, што масавыя рэпрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, якія «прывялі да адвольнага затрыманьня дзясяткаў тысяч мірных пратэстоўцаў пасьля фальсыфікаваных выбараў 2020 году», працягваюцца і па гэты дзень, што «дэманструе абуральнае грэбаваньне міжнародным правам і дэмакратычнымі нормамі».

  • 6 студзеня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала з дакладчыкамі ПАРЭ падрыхтоўку новай рэзалюцыі па Беларусі і ўдзел дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сілаў у межах яе зімовай сэсіі 27–31 студзеня ў Страсбургу, піша «Позірк».
  • Год таму ПАРЭ прыняла рашэньне аб увядзеньні інстытуту генэральнага дакладчыка па Беларусі і ўдзеле дэлегацыі дэмакратычных сілаў краіны ў сэсіях ПАРЭ. У сядзібе ПАРЭ афіцыйна адкрыўся офіс беларускіх дэмакратычных сілаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG