Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут вывучэньня войны: разьмяшчэньне «Арэшніка» ў Беларусі ня зьменіць вайсковага патэнцыялу Расеі ў Эўропе


Аляксандар Лукашэнка 26 студзеня 2025
Аляксандар Лукашэнка 26 студзеня 2025

Экспэрты не выключаюць, што Аляксандар Лукашэнка спрабуе ўзяць гэтае ўзбраеньне пад свой апэратыўны кантроль.

Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што разгортваньне балістычных ракет сярэдняй далёкасьці «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі істотна ня зьменіць вайсковага патэнцыялу Расеі ў адносінах да Эўропы і Ўкраіны, але Аляксандар Лукашэнка будзе спрабаваць узяць апэратыўны кантроль над іх выкарыстаньнем.

«Лукашэнка заявіў, што разьмяшчэньне Расеяй ракет „Арэшнік“ у Беларусі зьяўляецца прамым адказам на разьмяшчэньне ракет ЗША ў Эўропе і яны абароняць Беларусь. Лукашэнка, хутчэй за ўсё, спадзяецца ўсталяваць пэўную форму кантролю над выкарыстаньнем расейскіх ракет, разьмешчаных у Беларусі, каб умацаваць сувэрэнітэт Беларусі, які слабее, але Масква, пэўна, захавае апэратыўны кантроль над ракетамі і іх выкарыстаньнем», — адзначаецца ў справаздачы ISW за 26 студзеня.

Экспэрты мяркуюць, што разьмяшчэньне расейскіх ракет «Арэшнік» кардынальна ня зьменіць вайсковага патэнцыялу Расеі супраць Эўропы і Ўкраіны, бо Расея ўжо даўно трымае сыстэмы ўзбраеньняў з такой жа карыснай нагрузкай і большай далёкасьцю дзеяньня ў Калінінградзе і іншых гарадах Расеі.

26 студзеня ў часе прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што расейскія ракеты «Арэшнік» прыбудуць у Беларусь з дня на дзень і, хутчэй за ўсё, будуць разьмешчаныя ў Воршы, недалёка ад Смаленску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG