Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былому прэм’еру Пакістану прысудзілі 14 гадоў пазбаўленьня волі


Імран Хан, архіўнае фота
Імран Хан, архіўнае фота

Суд вынес вырак у справе аб карупцыі.

Суд у Пакістане прызнаў былога прэмʼер-міністра Імрана Хана і яго жонку Бушру Бібі вінаватымі ў знакавай справе аб карупцыі, паведамляе Пакістанская служба Радыё Свабода.

«Пракуратура даказала сваю рацыю. Хан быў асуджаны», — сказаў судзьдзя Насір Джавэд Рана, выносячы прысуд у 14 гадоў для Хана і ў 7 гадоў для ягонай жонкі.

Пара абвінавачваецца ў атрыманьні ў дар зямлі ад бізнэс-магната Маліка Рыяза ў абмен на адмытыя грошы, калі Хан быў ва ўладзе. Пракуратура заявіла, што агульная сума, якая фігуруе ў справе, складае каля 240 мільёнаў даляраў.

Імран Хан, 72-гадовы былы зорны гулец у крыкет, які стаў палітыкам, займаў пасаду прэмʼер-міністра з 2018-га па 2022 год. Ён знаходзіцца ў турме больш за год, супраць яго заведзена звыш 150 крымінальных спраў, хоць ён і карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод пакістанцаў.

Хан і яго палітычная партыя Pakistan Tehrik-e Insaf (PTI) называюць абвінавачваньні супраць яго палітычна матываванымі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG