Працэс вядзе судзьдзя Іна Сівец, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
З дапамогай ініцыятывы BelPol праваабаронцы «Вясны» даведаліся, што 51-гадовы Дзьмітры Жарнасек у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе як ваяр-кіроўца ў званьні малодшага лейтэнанта. Ён звольніўся ў 1997 годзе на ўласнае жаданьне. Апошнім часам Дзьмітры Жарнасек працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 году яго асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. Пра дачку Дзьмітрыя, 26-гадовую Лізавету Жарнасек, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Сярод вядомых праваабаронцам выпадкаў палітызаванага крымінальнага перасьледу былых сілавікоў — 42 былыя вайскоўцы (зь іх як мінімум 20 палітвязьняў на гэты момант) і 74 сілавікі (зь іх 24 прызнаныя палітвязьнямі). Гэта толькі вядомыя праваабаронцам выпадкі. Пра сілавікоў, якія сутыкнуліся з палітычным перасьледам, вядома мала, такія выпадкі часта замоўчваюцца.
Форум