Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы павялічаць дапамогу для іншаземцаў, якія маюць міжнародную абарону


Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск. Архіўнае фота
Кіраўнік ураду Польшчы Дональд Туск. Архіўнае фота

Новы памер выплат прадугледжвае распараджэньне ўраду Польшчы аб крытэрах даходаў і памерах грашовай сацыяльнай дапамогі.

У Польшчы з 1 студзеня 2025 году павялічаць дапамогу для іншаземцаў, якія атрымалі ў Польшчы міжнародную дапамогу і ўдзельнічаюць у індывідуальнай праграме інтэграцыі (IPI).

Як паведаміла выданьне MOST, мінімальная выплата павялічваецца з 721 да 950 злотых на месяц, максымальная — з 1450 да 1679 злотых.

Новы памер выплат прадугледжаны распараджэньнем ураду Польшчы аб крытэрах даходаў і памерах грашовай сацыяльнай дапамогі.

Удзельнічаць у IPI могуць іншаземцы, якія ў Польшчы атрымалі статус уцекача, дадатковую абарону, а таксама чальцы сямей гэтых асобаў.

Для ўдзелу ў праграме іншаземны грамадзянін павінен зьвярнуцца ў Цэнтар сацыяльнай дапамогі па месцы пражываньня цягам 60 дзён з моманту атрыманьня рашэньня аб міжнароднай абароне. У межах праграмы іншаземцы могуць разьлічваць на выплаты для кампэнсацыі бягучых расходаў на пражываньне, а таксама аплату вывучэньня польскай мовы.

Працягласьць IPI — адзін год.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG