Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча рэзка павялічыла выдаткі на абарону


Польскія вайскоўцы на ахове мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота
Польскія вайскоўцы на ахове мяжы зь Беларусьсю, архіўнае фота

Польскі Сэйм прыняў бюджэт на 2025 год. Журналісты параўналі польскія выдаткі зь бюджэтам рэжыму Лукашэнкі.

Рэкордныя выдаткі на абарону заплянаваныя ў польскім бюджэце налета. Парлямэнт Польшчы на 2025 год на мэты, зьвязаныя з абаронай краіны, прадугледзеў 186 млрд злотых. Гэта больш за 44 млрд эўра ў эквіваленце, паведамляе Польскае радыё.

Раней генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў хаўрусьнікаў павялічыць фінансаваньне абаронных мэтаў і мінімальны парог выдаткаў. Паводле яго, актуальны ўзровень у 2% ВУП на абарону недастатковы.

Цяпер Польшча выдатковае на мэты, зьвязаныя з абаронай краіны, больш за 4% ВУП. За ёй ідуць Эстонія і ЗША — больш за 3% ВУП.

На мінулым тыдні бюджэт дзяржавы на наступны год прынялі ў беларускай Палаце прадстаўнікоў. Дзяржаўныя выдаткі прадугледжаныя на ўзроўні 50 млрд 300 млн беларускіх рублёў (больш за 14 млрд 530 млн эўра ў эквіваленце).

Такім чынам, выдаткі Польшчы на абарону ў больш як тры разы перавышаюць цэлы бюджэт Беларусі.

У сваю чаргу на абарону ў 2025 годзе афіцыйны Менск плянуе прызначыць 4 млрд 730 млн рублёў (1 млрд 367 млн эўра ў эквіваленце).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG