Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 сваякі Пуціна займаюць у Расеі пасады, зьвязаныя з дзяржавай або буйным бізнэсам. І гэта рэкорд


Уладзімір Пуцін і старшыня дзяржаўнага фонду «Абаронцы Айчыны» ягоная сваячка Ганна Цывілева падчас сустрэчы ў Крамлі
Уладзімір Пуцін і старшыня дзяржаўнага фонду «Абаронцы Айчыны» ягоная сваячка Ганна Цывілева падчас сустрэчы ў Крамлі

Паводле расейскага выданьня «Проект», гэта рэкорд для расейскіх кіраўнікоў за апошняе стагодзьдзе.

Аб сваяках Пуціна на важных пасадах у Расеі піша выданьне «Проект».

Найбольш высокія пасады займаюць прадстаўнікі роду стрыечнага брата прэзыдэнта Яўгена Пуціна:

  • Анна Цывілёва — намесьніца міністра абароны,
  • Сяргей Цывілёў — міністар энэргетыкі,
  • Міхаіл Пуцін — намесьнік старшыні праўленьня «Газпрама».

Іншая галіна сям’і кантралюе «РусГідра».

Даход ад дзяржструктур атрымліваюць таксама ўсе чатыры вядомыя жанчыны Пуціна — Людміла Ачарэтная, Аліна Кабаева, Сьвятлана Крываногіх і Аліса Харчава, а таксама дзьве ягоноыя дочкі — Марыя Варанцова і Кацярына Ціханава.

Уладзімір Пуцін і Аліна Кабаева, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін і Аліна Кабаева, архіўнае фота

Паводле «Проекта», гэта рэкорд для расейскіх кіраўнікоў за апошняе стагодзьдзе. У Барыса Ельцына, якога крытыкавалі за кумаўство, на дзяржаўных пасадах было ня больш за пяць родзічаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG