Раней сёньня канцлер абвясьціў пра выдзяленьне Нямеччынай Украіне 650 мільёнаў эўра вайсковай дапамогі да канца 2024 году.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоваў анансаваў новыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Ўзброеных сілаў Украіны. У адказ на пытаньне, «на што павінна пайсьці Расея дзеля міру», Зяленскі сказаў: «Пажадана на тры літары». Потым ён дадаў, што Расея мае ўсьведаміць, што яна забівае ўкраінцаў, а тыя абараняюцца. «Мы вельмі хочам быць мацнейшымі, для таго каб у 25-м годзе закончылася вайна», — сказаў ён.
Форум