Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў паведаміў пра атаку дронаў на Чачэнію — першую з пачатку вайны


Расейскі ўнівэрсытэт спэцназу імя Ўладзіміра Пуціна ў Чачэніі, архіўнае фота
Расейскі ўнівэрсытэт спэцназу імя Ўладзіміра Пуціна ў Чачэніі, архіўнае фота

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў 29 кастрычніка паведаміў пра «бесьпілётны напад з паветра» па будынку на тэрыторыі ўнівэрсытэту спэцназу імя Ўладзіміра Пуціна ў горадзе Гудэрмес.

Гэта першы вядомы выпадак атакі дронаў на аб’ект на тэрыторыі Чачэніі з пачатку вайны ва Ўкраіне.

Як напісаў Рамзан Кадыраў у сваім тэлеграм-канале, атака адбылася раніцай 29 кастрычніка. У выніку «загарэўся дах пустога будынка на тэрыторыі Расейскага ўнівэрсытэта спэцназу». Паводле Кадырава, ахвяраў і пацярпелых няма, пажар патушаны, дзейнасьць унівэрсытэту не прыпынялі.

Тэлеграм-канал Baza публікуе фота, як сьцьвярджаецца, падпаленага будынка ўнівэрсытэту.

Украінскія вайскоўцы і спэцслужбы пакуль не камэнтавалі паведамленьняў пра ўдар бесьпілётніка па Чачэніі, якая знаходзіцца больш як за 500 кілямэтраў ад украінскай тэрыторыі. Раней украінскія дроны наносілі ўдары і па больш далёкіх тэрыторыях Расеі.

Расейскі ўнівэрсытэт спэцназу быў заснаваны ў Гудэрмесе ў 2013 годзе, з 2024 году носіць імя Ўладзіміра Пуціна. Як сьцьвярджаюць улады Чачэніі, з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну навучаньне там прайшлі тысячы людзей, якія пасьля адправіліся на вайну ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG