Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пратэсты 2020 году ў Берасьці асудзілі яшчэ 6 чалавек, сярод іх — прафэсійны шахматыст


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вынесьлі прысуд ужо 12-й групе людзей, якіх судзілі паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 году ў Берасьці, паведамляе «Берасьцейская Вясна».

Як вынікае з прэс-рэлізу суда, шасьці абвінавачаным прысудзілі наступныя тэрміны:

  • Андрэй Карчага, Сяргей Пятручык, Дзьмітры Буланаў, Валеры Мароз — кожнаму па 1 годзе 6 месяцаў калёніі,
  • Таісія Літвінава — 1 год 6 месяцаў калёніі (разам з папярэдняй судзімасьцю па «наркатычным» арт. 328 атрымала 11 гадоў калёніі і штраф),
  • Ірына Сарока — 2 гады «хатняй хіміі» (абмежаваньня свабоды без накіраваньня ў папраўчую ўстанову).

Суд над імі праходзіў з 23 кастрычніка ў Ленінскім судзе Берасьця. Разглядаў крымінальную справу судзьдзя Сьвятаслаў Каліна. Прысуд агучылі 25 верасьня.

Пра шахматыста Дзьмітрыя Буланава сілавікі публікавалі відэа ў ліпені 2023 году. Тады мужчыну прымусілі на камэру прызнавацца ва «ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе». Ён казаў, што зьяўляецца прафэсійным шахматыстам, уваходзіць у 30 лепшых шахматыстаў Беларусі.

Агулам праваабаронцам ужо вядома пра 67 асуджаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за пратэсты ў Берасьці, якія праходзілі 10 жніўня 2020 году. Па такім артыкуле за пратэсты таго дня судзяць з фармулёўкамі «выкрыквалі лёзунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» — гэта значыць людзей судзяць за рэалізацыю права на мірны пратэст, адзначаюць праваабаронцы. Абсалютную большасьць асуджаных за тыя акцыі пратэсту асудзілі на пазбаўленьне волі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG