Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году


Суд у Берасьці. Архіўнае фота
Суд у Берасьці. Архіўнае фота

У Ленінскім раённым судзе Берасьця 9 верасьня паралельна распачаліся два судовыя працэсы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у пратэстах 2020 году, паведамляе «Вясна».

Агулам судзяць 10 чалавек. Гэта Дзяніс Андрашчук, Генадзь Васілюк, Мікалай Пратасевіч, Раман Парфёнаў, Ганна Васілюк, Кірыл Ратчанкаў, Аляксей Шыдлоўскі, Арсені Пашко, Аляксандар Сергіевіч і Аляксандар Клютко.

Іх справы разглядаюць судзьдзі Андрэй Грушко і Сьвятаслаў Каліна.

Генадзю Васілюку ў лютым 2024 году ўжо прысудзілі паўтара года калёніі за тры «падабайкі» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники». Цяпер таксама судзяць ягоную жонку Ганну Васілюк, заўважылі праваабаронцы.

Некаторыя з абвінавачаных ужо фігуравалі ў публікацыях сілавікоў. Мяркуючы зь іх, усіх 10 людзей абвінавачваюць менавіта ва ўдзеле ў пратэстах 10 жніўня 2020-га ў Берасьці, піша «Берасьцейская Вясна».

  • 4 верасьня адразу 11 чалавек у Берасьці і яшчэ двое ў Пінску паўсталі перад судом за ўдзел у пратэстах 2020 году. Іх судзяць паводле 342-га артыкулу КК — за ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
  • Днямі ў Бярозе пачаўся суд над чатырма мясцовымі жыхарамі за ўдзел у акцыях пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020-га. Ім прысудзілі па 1 годзе 6 месяцаў калёніі кожнаму.
  • Толькі з 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту 2020 году, паводле праваабаронцаў, судзілі як мінімум 33 чалавекі. Лідэрамі ў перасьледзе, паводле праваабаронцаў, застаюцца Менск і Берасьцейшчына. Паралельна працягваюцца затрыманьні.
  • Паводле інфармацыі «Вясны», агулам з 2020 году паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі ўжо амаль 2,6 тысячы чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG