Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі пачалося галасаваньне на парлямэнцкіх выбарах. Іх называюць лёсавызначальнымі


Парлямэнцкія выбары ў Грузіі 26 кастрычніка 2024 года
Парлямэнцкія выбары ў Грузіі 26 кастрычніка 2024 года

26 кастрычніка ў Грузіі праходзяць парлямэнцкія выбары, на якіх кіроўная партыя «Грузінская мара» супрацьстаіць некалькім апазыцыйным блёкам, якія выступаюць за інтэграцыю з Захадам.

«Грузінская мара» знаходзіцца ва ўладзе з 2012 года і прэтэндуе на наступны чатырохгадовы тэрмін. Партыя прадставіла выбары як выбар паміж мірам і вайной, заявіўшы, што перамога апазыцыі ўцягне Грузію ў вайну супраць Расеі.

Апазыцыя называе галасаваньне 26 кастрычніка выбарам паміж Захадам і Расеяй, а таксама паміж дэмакратыяй і аўтарытарызмам. Гэта той самы наратыў, які паўтараюць афіцыйныя асобы ў Злучаных Штатах і Эўропе, якія крытыкавалі «Грузінскую мару» за адыход ад дэмакратыі.

Новая выбарчая сыстэма азначае, што партыі або кааліцыі павінны пераадолець пяціпрацэнтны бар’ер для праходжаньня ў парлямэнт. Гэта падштурхнула апазыцыйныя партыі Грузіі да стварэньня кааліцыі.

«Грузінскую мару» заснаваў мільярдэр, былы прэм’ер-міністр Бідзіна Іванішвілі, самы багаты чалавек Грузіі. У Крамлі не хаваюць, што ім больш падабаецца перамога «Грузінскай мары».

Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што грузіны ў цэлым падтрымліваюць далучэньне да Эўразьвяза і NATO, але таксама імкнуцца пазьбягаць канфліктаў з Расеяй і глыбока кансэрватыўныя ў такіх пытаньнях, як правы ЛГБТ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG