Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвясьцілі пераможцаў прэміі Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2023 годзе


Прэмію Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі "Побач" Насты Класавай ўручылі Сьвятлане Дземідовіч і Лукашу Левандоўскаму. Пераможцу абвесьціла Тацяна Нядбай.
Прэмію Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі "Побач" Насты Класавай ўручылі Сьвятлане Дземідовіч і Лукашу Левандоўскаму. Пераможцу абвесьціла Тацяна Нядбай.

5 кастрычніка ў Бельску Падляскім у Польшчы падчас фэстывалю «Бардаўская восень» прайшла цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2023 годзе.

Пераможцамі сталі дызайнэры Сьвятлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі за вокладку кнігі Насты Кудасавай «Побач»: «За графічнае адлюстраваньне пачуцьцяў, што мы перажываем, і ўвасабленьне паэтычнага сьвету ў адметных візуальных вобразах».

Вокладка кнігі
Вокладка кнігі

Пераможцу абвесьціла старшыня Беларускага ПЭНа Тацяна Нядбай.

Прэмію Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі "Побач" Насты Класавай ўручылі Сьвятлане Дземідовіч і Лукашу Левандоўскаму. Пераможцу абвесьціла Тацяна Нядбай.
Прэмію Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі "Побач" Насты Класавай ўручылі Сьвятлане Дземідовіч і Лукашу Левандоўскаму. Пераможцу абвесьціла Тацяна Нядбай.

Гэта адбылося падчас фэстывалю «Бардаўская восень» у Бельску Падляскім 25 кастрычніка.

Сёлета на прэмію за найлепшую кніжную вокладку намінавалася 37 кніг. У кароткі сьпіс журы абрала 9 вокладак:

  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі «Анталягія паэтак: выбранае Вальжынай Морт»
  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Зінаіды Бандарынай «Да новага заўтра»
  • Анатоль Лазар — вокладка кнігі Алеся Разанава «З маланкаю ў сэрцы»
  • Кацярына Пікірэня — вокладка кнігі Мэіра Шалева «За сіняй гарой»
  • Адам Паўлоўскі — вокладка кнігі Андрэя Сцепанюка «Зямля над белай ракой»
  • Святлана Дземідовіч, Лукаш Левандоўскі — вокладка кнігі Насты Кудасавай, Святланы Дземідовіч «Побач»
  • Сяргей Шабохін — вокладка кнігі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сонца»
  • Сяргей Шаматульскі — вокладка кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт»
  • Артур Камароўскі, Ксенія Шталенкова — вокладка кнігі Артура Камароўскага «Corpus Vile»

Як паведамляе Беларускі ПЭН, кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваньнем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.

  • Сёлета ў складзе Аргкамітэту прэміі Беларускі ПЭН і «Fundacja Open Culture». Партнёрамі прэміі сталі ТАА «H&L» і кампанія «Laut-Foreigner». Партнэр цырымоніі ўзнагароджання — Фонд TUTAKA.
  • Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуроляга Міхала Анемпадыстава. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса. 2022 год стаў першым, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Узнагароду мінулага года атрымалі дызайнерка Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA.
  • Фэстываль «Бардаўская восень» пачаўся на Падляшшы ў 29-ы раз.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG