Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Анемпадыстава прысудзілі за вокладку кнігі «НЕрасстраляныя»


Анатоль Лазар, архіўнае фота
Анатоль Лазар, архіўнае фота

Пераможцам прэміі стаў Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псэўданімам Wiecier Mechaniczny.

Кніга прысьвечаная беларускім літаратарам, забітым у 1937 годзе.

«"НЕрасстраляныя" — гэта велічэзны і вельмі значны праект што да беларускай гісторыі і культуры, — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Беларускага ПЭНу Тацяна Нядбай. — Гэты том мае быць у бібліятэцы сучаснага культурнага беларуса. А дзякуючы вокладцы, яго прыемна браць у рукі і паважна трымаць на палічцы. Талент дызайнэра ў тым, каб візуалізаваць годнасьць, трагічнасьць і шляхетнасьць зьместу. Гэта зроблена далікатна і філігранна праз моцную графічную абстракцыю, колер, шрыфт, кампазыцыю. Дасканалы праект у адпаведнай вокладцы».

Таксама Анатоль Лазар стаў пераможцам «Выбар Белсату» за вокладку да кнігі Івана Мележа «Людзі на балоце».

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнэра і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананьне і адпаведнасьць афармленьня зьместу кнігі.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускі ПЭН / PEN Belarus сумесна з Беларускі Саюз Дызайнэраў і Лятучы Унівэрсытэт / Летучий Университет / Flying University, а таксама Белсат TV, Fundacja Open Culture / Otwarta Kultura і H&L Group.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG