Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мясе з двух беларускіх прадпрыемстваў выявілі мэдпрэпараты


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду Расеі (Рассельгаснагляд) выявіла мэдыцынскія прэпараты ў мясе двух беларускіх прадпрыемстваў, якое пастаўляюць у Расею.

У гатовай мясной прадукцыі са сьвініны Віцебскага мясакамбінату Рассельгаснагляд выявіў кетапрафэн (нестэроідны супрацьзапаленчы прэпарат), а ў гатовай мясной прадукцыі Слуцкага мясакамбінату — сульфамэтазін (супрацьмікробны прэпарат).

У сувязі зь першасным выяўленьнем вышэйназваных прэпаратаў Рассельгаснагляд паставіў прадукцыю прадпрыемстваў на «ўзмоцнены лябараторны кантроль».

Акрамя таго, ведамства часова абмежавала пастаўкі ў Расею ялавічыны беларускага ТАА «Межава Старт» у сувязі з паўторным выяўленьнем у мясе лістэрыі. У канцы жніўня ў ялавічыне прадпрыемства ўпершыню выявілі лістэрыі, тады яго статус зьмянілі на «ўзмоцнены лябараторны кантроль».

8 кастрычніка Расельгаснагляд паведамляў пра часовае абмежаваньне паставак прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў:

  • «Вялес-Міт» (Маладачанскі мясакамбінат, у ялавічыне паўторна выявілі лістэрыі),
  • Глыбоцкага мясакамбінату (у гатовых мясных вырабах зноў знайшлі антыбіётык азытраміцын),
  • Лунінецкага малочнага заводу (у сухім малаку паўторна выявілі перавышэньне колькасьці мэзафільных аэробных і факультатыўна анаэробных мікраарганізмаў).

16 верасьня Рассельгаснагляд часова абмежаваў пастаўкі прадпрыемства «Белфуд Прадакшн» у сувязі з «паўторным выяўленьнем энрафляксацыну ў кансэрвах зь мяса птушкі для дзіцячага харчаваньня» і ўзяў пад узмоцнены кантроль пастаўкі прадукцыі 5 беларускіх прадпрыемстваў:

  • Шчучынскага філіялу Горадзенскага абласнога спажывецкага таварыства, цэху мясных паўфабрыкатаў (у ялавічыне выявілі хіналёны — група антыбактэрыйных прэпаратаў),
  • філіялу Барысаўскага мясакамбінату (у ялавічыне знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі),
  • каўбаснага цэху ААТ «Александрыйскае» (у ялавічыне знайшлі бактэрыі групы кішачнай палачкі),
  • Жабінкаўскага камбікормавага заводу (у сухім корме для катоў знайшлі незарэгістраваныя і/ці большыя за зарэгістраваныя лініі ГМА-кампанэнту),
  • філіялу «Юніміт» прадпрыемства «Смалявічы Бройлер» (у паўфабрыкатах з птушкі выявілі перавышэньні паказчыкаў тэсту на мікробную бясьпеку).

Таксама «Россельхознадзор» рэгулярна паведамляе пра спыненьне кантрабанды тавараў зь Беларусі. Так, 30 жніўня паведаміла пра вяртаньне з Расеі на тэрыторыю Беларусі 470 кг вэтэрынарных прэпаратаў, 24 ліпеня — пра вяртаньне ў Беларусь 600 кг кантрафактных буякоў, 15 ліпеня — пра выяўленьне «факту кантрабанды нарвэскай рыбнай прадукцыі празь Беларусь у Расею», а ў чэрвені — пра вяртаньне ў Беларусь 5,4 тысячы харчовых курыных яек, якія везьлі без дакумэнтаў у «бруднай машыне».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG