Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 кастрычніка: затрымалі яшчэ аднаго каталіцкага сьвятара

абноўлена

Архіўнае фота
Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

У Менску затрымалі дырэктара арганізацыі

На відэа сілавікоў затрыманы кажа, што працуе дырэктарам ТАА «Пад'ёмна-пагрузачная тэхніка» і раней нібыта прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце пляну «Перамога», паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Затрымалі яшчэ аднаго ксяндза

Стала вядома пра затрыманьне пробашча парафіі Сэрца Езуса ў Крулеўшчыне, ксяндза-каноніка Юрыя Бараўнёва. Па сьвятара прыйшлі 7 кастрычніка. Ксяндза перасьледуюць за нібыта захоўваньне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» (арт. 19.11 КаАП). Мае адбыцца суд.

Пра затрыманьне пробашча напісала «Хрысьціянская візія».

У Віцебскай вобласьці найчасьцей затрымліваюць каталіцкіх сьвятароў. Усяго з 2020 году праз адміністрацыйныя арышты прайшоў 31 ксёндз, зь іх 13 зь Віцебскай дыяцэзіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG