Праваабаронцам «Вясны» вядома пра як мінімум 66 чалавек, асуджаных у палітычных крымінальных справах пасьля вяртаньня з-за мяжы.
Цяпер за кратамі знаходзяцца сама меней 36 чалавек зь іх: найбольшы тэрмін зь іх — 11 гадоў калёніі — прызначылі Яраслава Саковічу, які вярнуўся ў Беларусь у 2021 годзе з прычыны хваробы бацькоў.
Вядома, што некаторых з затрыманых у выніку накіроўваюць на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным стацыянары.
Так зрабілі ў выпадку Нэлі Алфёравай, якую асудзілі за «абразу прадстаўніка ўлады».
Форум