Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль нанёс удар па прыгарадзе сталіцы Лібану


Месца ўдару ў прыгарадзе Бэйруту, Лібан, 20 верасьня 2024
Месца ўдару ў прыгарадзе Бэйруту, Лібан, 20 верасьня 2024

Армія абароны Ізраілю (ЦАХАЛ) нанесла ўдар па паўднёвым прыгарадзе Бэйруту — сталіцы Лібану. У ЦАХАЛ заявілі, што ўдар быў «кропкавы».

Як піша агенцтва Reuters са спасылкай на лібанскія крыніцы, цэльлю удару быў камандуючы спэцыяльнымі апэрацыямі радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хэзбала» Ібрагім Акіль.

Паводле лібанскіх СМІ, ізраільскі зьнішчальнік F-35 выпусьціў дзьве ракеты, цэльлю якіх быў будынак у раёне Дахія. Паводле папярэдніх зьвестак Міністэрства аховы здароўя Лібану, ад удару загінулі тры чалавекі і 17 атрымалі раненьні. Таксама паведамляецца, што ратавальнікі шукаюць зьніклых людзей пад заваламі, калі абваліліся два жылыя будынкі.

Як піша The Israel Times са спасылкай на крыніцу, Ібрагім Акіль у выніку ўдару загінуў. Пацьвярджэньня гэтай інфармацыі пакуль няма.

Ібрагіма Акіля шукаюць Злучаныя Штаты: у 1980-я гады ён быў адным з асноўных чальцоў арганізацыі «Ісламскі джыхад» — тэрарыстычнай ячэйкі «Хэзбалы», якая ўзяла на сябе адказнасьць за падрывы амбасады ЗША ў Бэйруце ў красавіку 1983 году і казармаў марской пяхоты ЗША у кастрычніку 1983 году. За інфармацыю пра яго ЗША прапаноўвалі ўзнагароду ў памеры да сямі мільёнаў даляраў.

Прэм’ер-міністар Лібану Наджыб Мікаці абвінаваціў Ізраіль у тым, што ён «не надае значэньня ніякім гуманітарным, прававым або маральным меркаваньням».

Дарадца па нацыянальнай бясьпецы Белага дому Джон Кірбі заявіў, што ЗША не былі загадзя праінфармаваныя пра ўдар ЦАХАЛу па Бэйруце. «Мне невядома пра якое-небудзь папярэдняе апавяшчэньне пра гэтыя ўдары», — сказаў Кірбі, дадаўшы, што «гэта ня ёсьць нешта нетыповае».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG