Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы паведамілі, колькі беларускіх палітвязьняў застаюцца за кратамі ў асаблівай рызыцы


Зьняволеныя за кратамі. Ілюстрацыйнае фота
Зьняволеныя за кратамі. Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцам вядома пра ня менш як 224 палітвязьні, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Ва ўразьлівай групе палітзьняволеных, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»:

  • 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
  • 45 пажылых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто зь іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
  • 36 шматдзетных маці і бацькоў;
  • 11 чалавек з інваліднасьцю;
  • 16 чалавек з мэнтальнымі разладамі.

Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёва, якога накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычным шпіталі за «абразу» Лукашэнкі.

  • 16 верасьня стала вядома, што па новым указе Лукашэнкі на волю выходзяць яшчэ 37 палітвязьняў, асуджаных паводле пратэставых артыкулаў. Паведамляецца, што сярод іх шэсьць жанчын, а таксама людзі з хранічнымі захворваньнямі, інваліднасьцю, пэнсіянэры.
  • З 3 ліпеня гэта чацьвёртая хваля памілаваньня палітзьняволеных. Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру «Вясна», за гэты час на волю па памілаваньні ўсяго выйшлі 115 чалавек. Да агучаных Пратасевічам 10 прозьвішчаў праваабаронцам было вядома 57 прозьвішчаў вызваленых палітвязьняў.
  • Па стане на 17 верасьня ў Беларусі цяпер 1349 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большая.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG