Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 445 гадоў таму войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі


Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота
Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.

Таксама ў гэты дзень

1432 — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

1897Томас Эдысан запатэнтаваў кінапраектар.

Томас Эдысан
Томас Эдысан

1939 — Вярхоўны Савет СССР ратыфікаваў савецка-нямецкі пакт аб ненападзе.

1939 — інсцэнаваны напад на нямецкую радыёстанцыю ў Гляйвіцы (Глівіцах), які быў абвешчаны прычынай для пачатку вайны Нямеччыны з Польшчай.

1941 — праз 10 дзён пасьля пачатку нацысцкай акупацыі Мазыра, больш за 20 гараджанаў зьдзейсьнілі акт самаспаленьня. Гэтым яны паўтарылі подзьвіг абаронцаў габрэйскай крэпасьці Масада ў 73 годзе нашай эры, якія абралі свабоду, а ня рымскае рабства. Прэзыдэнт Сусьветнага згуртаваньня беларускіх габрэяў Якаў Гутман, насуперак перашкодам мясцовых уладаў, усталяваў у Мазыры помнік Беларускай Масадзе.

1980 — у Польшчы створаны незалежны прафсаюз «Салідарнасьць».

Лех Валэнса, 1989 год
Лех Валэнса, 1989 год

1991 — Кіргізстан і Ўзбэкістан абвясьцілі незалежнасьць ад СССР.

1992 — на Менскім паштамце адбылося спэцгашэньне марак з Пагоняй.

1993 — расейскія войскі сышлі зь Літвы.

1994 — расейскія войскі сышлі з Латвіі і Нямеччыны.

1996 — спыніла вяшчаньне беларускае Радыё 101,2.

1996 — Расея і Чачэнія падпісалі пагадненьне, якое скончыла Першую чачэнскую вайну.

2020 — памежнікі не пусьцілі ў Беларусь кіраўніка каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча. Гэта адбылося падчас перасячэньня мяжы на памежным пераходзе Кузьніца Беластоцкая — Брузгі, без тлумачэньняў.

У гэты дзень нарадзіліся

1768Раймонд Корсак, паэт і паўстанец.

1832 Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў у Беларусі і ў Літве.

1850 Аляксандар Шыманоўскі, беларускі этнограф, ахвяра сталінізму.

1885 Генадзь Багдановіч, асьветнік, грамадзкі дзяяч, пэдагог, ахвяра сталінізму.

1894Аляксандар Грубэ, скульптар, народны мастак Беларусі.

1915 Янка Казека, літаратуразнаўца, энцыкляпэдыст.

1916Зінаіда Браварская, акторка тэатру, народная артыстка Беларусі.

Сцэна са спэктакля «На досьвітку» А. Макаёнка. Жанна – Зінаіда Браварская, Мішэль – Уладзімер Кудрэвіч. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я. Купалы, 1952 г. З фондаў БДАМЛМ
Сцэна са спэктакля «На досьвітку» А. Макаёнка. Жанна – Зінаіда Браварская, Мішэль – Уладзімер Кудрэвіч. Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Я. Купалы, 1952 г. З фондаў БДАМЛМ

1922 Уладзімер Шыцік, пісьменьнік-фантаст.

2004 Мікалай Лукашэнка, сын Аляксандра Лукашэнкі.

У памяці

1867 Шарль Бадлер, францускі паэт, літаратурны крытык і перакладнік.

Шарль Бадлер
Шарль Бадлер

1931Арсен Канчэўскі, дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.

1941Марына Цьвятаева, расейская паэтка.

Марына Цьвятаева, 1926 год.
Марына Цьвятаева, 1926 год.

1996Пятрусь Макаль, паэт, драматург, перакладнік.

1997 Дыяна Спэнсэр, прынцэса Ўэльская.

Дыяна Спэнсар
Дыяна Спэнсар

2010Юрась Сьвірка, паэт і перакладнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG