Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка звольніў амбасадара ў Эміратах, які працаваў там з 2019 году


Аляксандар Лукашэнка ў 2023 годзе наведваў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты разам з сынам Віктарам. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка ў 2023 годзе наведваў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты разам з сынам Віктарам. Ілюстрацыйнае фота

Звальненьне амбасадара Лукашэнка абгрунтаваў пунктам 20 артыкулу 84 Канстытуцыі Беларусі.

Аляксандар Лукашэнка сваім указам вызваліў Андрэя Лучанка з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і з сумяшчэньнем у Дзяржаве Кувэйт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Саудаўская Арабія.

Звальненьне амбасадара Лукашэнка абгрунтаваў пунктам 20 артыкулу 84 Канстытуцыі Беларусі, які вызначае паўнамоцтвы прэзыдэнта ў замежнай палітыцы, а таксама ў прызначэньні і звальненьні дыпляматычных прадстаўнікоў Беларусі ў іншаземных дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях.

Андрэй Лучанок працаваў на пасадзе амбасадара ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах з красавіка 2019 году. На гэтай пасадзе ён замяніў цяперашняга прэм’ера Рамана Галоўчанку, які завершыў дыпляматычную працу ў гэтай краіне ў 2018 годзе, а ў 2020-м ачоліў урад Беларусі.

Лукашэнка наведваў Эміраты таксама з працоўнымі візытамі 2019 і 2023 гадах. У 2019 годзе Беларусь наведаў зь візытам насьледны прынц Абу-Дабі, намесьнік галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі ААЭ, шэйх Мухамад бін Заід аль-Нагаян.
Паміж Беларусьсю і ААЭ дзейнічае двухбаковае пагадненьне аб узаемных бязьвізавых паездках грамадзянаў.

Да Эміратаў Андрэй Лучанок працаваў у амбасадах Беларусі ў Нідэрляндах і Сырыі ў статусе дарадцы. Увесь іншы час ён працаваў начальнікам або намесьнікам начальніка розных упраўленьняў Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Перад сваім прызначэньнем у Эміраты ён ачольваў упраўленьне Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG