Дзень у гісторыі
1812 — Клясьцiцкi бой. Трохдзённая бітва пад Клясьціцамі на Расоншчыне, у часе якой расейскія войскі генэрала Пятра Вітгенштэйна імкнуліся спыніць наступ францускіх войскаў маршала Нікаля Удзіно на Расею.
1840 — Расейскі цар Мікалай I забараніў выкарыстаньне назвы «Беларусь», замяніўшы яе тэрмінам «губэрні Паўночна-Заходняга краю».
1937 — У СССР надзвычайныя «тройкі» НКВД атрымалі права выносіць сьмяротныя прысуды «ворагам народу».
1956 — у савецкіх газэтах апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб пераадоленьні культу асобы і яго наступстваў».
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, пэдагог (пам. у 1867).
1871 — Віктар Чавусаў, беларускі грамадзкі дзяяч, журналіст.
1911 — Чэслаў Мілаш, польскі паэт, пісьменьнік, эсэіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1917 — Ціхан Кісялёў, першы сакратар ЦК КПБ у 1980–1983 гадах.
1947 — Арнольд Шварцэнэгер, амэрыканскі кінаактор і палітык.
1948 — Захар Шыбека, беларускі і ізраільскі гісторык, прафэсар. Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савета Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.
1958 — Сяргей Рассадзін, гісторык, археоляг і геральдыст.
У памяці
1898 — Ота фон Бісмарк, нямецкі палітык, дзяржаўны дзеяч.
1982 — Яўген Шабан, паэт, драматург.
2007 — Мікэлянджэлё Антаніёні, італьянскі кінарэжысэр.
2007 — Інгмар Бэргман, швэдзкі кінарэжысэр.
2014 — Уладзімер Дашук, беларускі кінарэжысэр.
2017 — Раман Сашчанка, сустваральнік беларускага гурту «ЛСП».