Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вэнэсуэле праходзяць прэзыдэнцкія выбары, самы папулярны кандыдат ня ўдзельнічае


Лідэрка палітычнай апазыцыі Марыя Карына Мачада і кандыдат ад абʼяднанай апазыцыі Эдмунда Гансалес на перадвыбарчым мітынгу ў Каракасе, 4 ліпеня 2024 году
Лідэрка палітычнай апазыцыі Марыя Карына Мачада і кандыдат ад абʼяднанай апазыцыі Эдмунда Гансалес на перадвыбарчым мітынгу ў Каракасе, 4 ліпеня 2024 году

У Вэнэсуэле 28 ліпеня праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Сярод кандыдатаў — дзейны прэзыдэнт краіны, сацыяліст Нікаляс Мадура і яшчэ 8 прэтэндэнтаў. Найбольш папулярны апазыцыйны палітык краіны, лідэрка асацыяцыі «Адзіная дэмакратычная плятформа» Марыя Карына Мачада не была дапушчаная да выбараў, піша Руская служба «Радыё Свабода».

Нікалас Мадура балятуецца на трэці тэрмін, ён знаходзіцца ва ўладзе з 2013 году. Тады ён стаў пераемнікам папярэдняга прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса, які таксама належаў да сацыялістычнай партыі PSUV.

Прызнанай лідэркай палітычнай апазыцыі ў Вэнэсуэле зьяўляецца Марыя Карына Мачада. Яна выступае ад імя альянсу «Адзіная дэмакратычная плятформа», які аб’яднаў асноўныя апазыцыйныя партыі краіны. Аднак Мачада ня можа балятавацца. У студзені 2024 году Вярхоўны суд Вэнэсуэлы забараніў ёй удзельнічаць у выбарах на той падставе, што Мачада выступае ў падтрымку санкцыйнай палітыкі ЗША і нібыта ўдзельнічае ў карупцыйных схемах.

Мачада заклікала сваіх прыхільнікаў галасаваць за кандыдата ад абʼяднанай апазыцыі Эдмунда Гансалеса. Паводле папярэдніх апытаньняў, Гансалес карыстаецца больш высокай падтрымкай, чым Мадура. Аднак паколькі на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах 2018 году, калі Мадура быў абраны на другі прэзыдэнцкі тэрмін, міжнародныя назіральнікі зафіксавалі мноства парушэньняў, у іх ёсьць асьцярогі, што і гэтым разам канчатковы вынік выбараў можа не супадаць з рэальным волевыяўленьнем грамадзян.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG