Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 55 гадоў таму першы зямлянін ступіў на Месяц, дзень памяці кардынала Сьвёнтка


Кардынал Казімер Сьвёнтак, 2005 год
Кардынал Казімер Сьвёнтак, 2005 год

Падзеі 21 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

55 гадоў таму, 21 ліпеня 1969 году першы зямлянін, амэрыканскі астранаўт Ніл Армстранг, ступіў на Месяц. Армстранг, разам з астранаўтам Эдвінам Олдрынам, зьдзейсьніў пасадку карабля «Апалён-11» на Месяцы днём раней — 20 ліпеня 1969 году.

Астранаўт Эдвін Олдрын на Месяцы
Астранаўт Эдвін Олдрын на Месяцы

21 ліпеня 2011 году памёр Казімер Сьвёнтак, мітрапаліт Менска-Магілёўскі, першы кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі, вязень ГУЛАГу.

Кардынал Казімер Сьвёнтак
Кардынал Казімер Сьвёнтак

Таксама ў гэты дзень

356 да н. э.Герастрат спаліў храм Артэміды ў Эфэсе.

1831Леапольд І абраны канстытуцыйным манархам Бэльгійскага каралеўства, сьвяткуецца як Дзень Бэльгіі.

1917 — у Менску пачаўся Зьезд беларускіх арганізацыяў і партыяў, які ўтварыў Цэнтральную Раду беларускіх арганізацыяў.

1960 — катастрофа Іл-12 у Менску. Загінулі 8 чалавек.

1983 — на антарктычнай станцыі «Ўсход» была зафіксаваная самая нізкая тэмпэратура на Зямлі за ўсю гісторыю назіраньня: −89,2 °C.

У гэты дзень нарадзіліся

356 да н. э.Аляксандар Македонскі, цар Македоніі, вайскавод, стваральнік сусьветнай імпэрыі.

1816Паўль фон Ройтэр, заснавальнік найбуйнейшага сучаснага брытанскага інфармацыйнага агенцтва Reuters.

1860Антон Каменскі, беларускі, польскі і францускі ілюстратар і графік.

1863 — Уладзімер Красьнянскі, беларускі гісторык і краязнавец.

1891Сымон Кандыбовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

1897Васіль Сакалоўскі, савецкі вайскавод, маршал Савецкага Саюзу, ураджэнец Беларусі.

1899 Эрнст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры за 1954 год.

Эрнст Хэмінгуэй
Эрнст Хэмінгуэй

У памяці

1944Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік нямецкай арміі, адзін з арганізатараў і выканаўца замаху на Адольфа Гітлера (пакараны сьмерцю).

Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг
Кляўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг

1992 — Зьдзіслаў Стома, беларускі актор.

1994 Уладзіслаў Рубанаў, пісьменьнік.

2008 — Пятро Рашэтнік, сябра СБМ, ахвяра палітычных рэпрэсіяў, вэтэран нацыянальнага руху.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG