Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 10 гадоў таму памерла дысыдэнтка Валерыя Навадворская


Валерыя Навадворская
Валерыя Навадворская

Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

12 ліпеня 2014 году памерла Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Баранавічаў.

Валерыя Навадворская зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. У 1969 годзе, калі ёй было ўсяго 19 гадоў, Навадворскую судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі, а потым накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку.

Валерыя Навадворская
Валерыя Навадворская

У савецкі пэрыяд Навадворскую некалькі разоў судзілі і 17 разоў арыштоўвалі.

У 1988 годзе яна стала адной з заснавальнікаў партыі «Дэмакратычны саюз».

У сакавіку 2010 году падпісала зварот расейскай апазыцыі «Пуцін павінен сысьці».

Разьвітацца з Навадворскай, якая памерла 12 ліпеня 2014 году, у Сахараўскі цэнтар у Маскве прыйшлі каля 10 тысяч чалавек. Прах яе пахаваны на Данскіх могілках у Маскве (на паўднёвым захадзе расейскай сталіцы, каля Данскога манастыра).

Гэты дзень у гісторыі

1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці яе права на Вільню.

1943 — адбылася бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.

1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

2006 — пачатак ізраільска-лібанскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н.э.Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.

1916 Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.

1958Павал Лойка, гісторык, які быў аўтарам першых у незалежнай Беларусі падручнікаў гісторыі.

1970Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату». Ірына Слаўнікава асуджаная на 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак» і «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым прасіў пракурор.

1884 Амэдэо Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 Пабла Нэруда, чылійскі паэт.

Пабла Нэруда
Пабла Нэруда

У памяці

1536Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

1682 Жан Пікар, францускі астраном.

1843 Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

2013Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец, гадаванец Саюзу мастакоў Беларусі, адзін з пляяды стваральнікаў вобразу Маладэчна як гораду мастакоў. Напісаў кнігу ўспамінаў «Зьведанае і перажытае».

2013 — на 42-м годзе жыцьця памёр беларускі бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў з Асіповічаў.

2014 Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG