Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Ангельшчыны выйшла ў паўфінал чэмпіянату Эўропы ў футболе


Букаё Сака са зборнай Ангельшчыны забівае гол падчас сэрыі пасьляматчавых пэнальці.
Букаё Сака са зборнай Ангельшчыны забівае гол падчас сэрыі пасьляматчавых пэнальці.

Зборная Ангельшчыны перамагала каманду Швайцарыі ў сэрыі пасьляматчавых 11-мэтровых удараў і выйшла ў паўфінал чэмпіянату Эўропы ў футболе, які адбываецца ў Нямеччыне.

У другім тайме асноўнага часу швайцарцы адкрылі лік, але неўзабаве ангельцы лік зраўнялі — 1:1. Два дадатковыя таймы па 15 хвілін ня выявілі пераможцу.

У сэрыі пасьляматчавых пэнальці швайцарцы забілі чатыры разу, а ангельцы рэалізавалі ўсе пяць удараў.

У паўфінале 10 ліпеня Ангельшчына згуляе зь пераможцам пары Нідэрлянды — Турэччына, матч паміж якімі адбываецца вечарам 6 ліпеня.

У яшчэ адным паўфінальным матчы 9 ліпеня згуляюць каманды Гішпаніі і Францыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG