Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зборная Грузіі ўпершыню ў гісторыі набрала пункт на чэмпіянаце Эўропы па футболе


Футбалісты Грузіі радуюцца з прычыны забітага голу.
Футбалісты Грузіі радуюцца з прычыны забітага голу.

Зборная Грузіі па футболе ўпершыню ў гісторыі заваявала пункт у фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы, у матчы групавога турніру згуляўшы ўнічыю з камандай Чэхіі зь лікам 1:1.

Гол у Грузіі ў канцы першага тайму забіў з пэнальці Мікаўтадзэ. У другім тайме лік зраўняў чэскі форвард Шык.

Матч праходзіў у Гамбургу. Зборныя Грузіі і Чэхіі сустрэліся ўпершыню ў гісторыі.

Зборная Чэхіі стварыла нямала небясьпечных момантаў у штрафной плошчы зборнай Грузіі, аднак ад голу зборную Грузіі неаднаразова выратаваў брамнік Георгій Мамардашвілі, якога прызналі лепшым гульцом матчу. За некалькі сэкунд да канца гульні Саба Лабжанідзэ ня здолеў рэалізаваць галявы момант.

Грузінская каманда сёлета ўпершыню ў гісторыі выступае ў фінальным турніры чэмпіянату Эўропы. У першым матчы яна прайграла зборнай Турэччыны 1:3. Цяпер Грузію чакае матч з Партугаліяй. У яе яшчэ ёсьць шанцы пазмагацца за выхад з групы. У Грузіі, як і ў Чэхіі, цяпер 1 пункт, у Турэччыны і Партугаліі па 3.

  • Зборная Беларусі не змагла выйсьці ў фінальную стадыю турніру. Зборная Расеі была адхіленая ад удзелу ў адборачных гульнях з прычыны разьвязанай Расеяй вайны супраць Украіны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG