Першы тайм скончыўся зь перавагай славакаў — на 17-й хвіліне Іван Шранц удала забіў мяч галавой.
Пасьля перапынку ўкраінцы змаглі аднавіць раўнавагу — на 54-й хвіліне флянгавы навес Аляксандра Зінчанкі замкнуў Мікалай Шапарэнка.
На 80-й хвіліне Шапарэнка стаў аўтарам галявой перадачы — пасьля ягонага навеса Раман Ярэмчук удала згуляў у штрафной, перайграўшы славацкага галкіпэра Марціна Дубраўку.
Трансьляцыі чэмпіянату Эўропы па футболе ў Беларусі вядуць каналы СТВ і РТР-Беларусь. Яны анансавалі матчы Ўкраіны з Румыніяй і Славаччынай у праграме, але за некалькі гадзін да гульні зьмянілі сетку вяшчаньня. Тое, што зборная Ўкраіны ўдзельнічае ў чэмпіянаце, камэнтатары ў сваіх аглядах нават ня згадваюць.
Пасьля двух матчаў украінцы і славакі маюць па тры ачкі. Столькі ж ачкоў у румынскай каманды, якая заўтра згуляе з бэльгійцамі — у гэтай каманды пасьля стартавага туру ачкоў няма.
17 чэрвеня ўкраінская зборная прайграла румынскай зь лікам 0:3.
Чэмпіянат Эўропы па футболе праходзіць у Нямеччыне.
Форум