Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Сержука Вітушкі


Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х
Сяржук Вітушка. Купальле. Другая палова 1980-х

Падзеі 2 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

2 ліпеня 2012 году ў Вільні памёр Сяржук Вітушка, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» — аднаго зь першых моладзевых нацыянальна-дэмакратычных згуртаваньняў у часы СССР.

Курапаты. Першае шэсьце і мітынг у Курапатах 30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году. Унікальныя фота Міколы Таранды. На фота — Сяржук Вітушка
Курапаты. Першае шэсьце і мітынг у Курапатах 30 гадоў таму, 19 чэрвеня 1988 году. Унікальныя фота Міколы Таранды. На фота — Сяржук Вітушка

Таксама ў гэты дзень

1717 — пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам.Там варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

1776 — у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікай Брытаніі.

1853 — расейская армія ўварвалася ў Малдаўскае княства — пачалася Крымская вайна.

1875 — заснавана Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя, якую скончыў Якуб Колас.

1900 — адбыўся першы палёт дырыжабля канструкцыі графа Фэрдынанда фон Цэпэліна.

1924 – у Парыжы была заснаваная Міжнародная асацыяцыя спартовай прэсы (AIPS). У гэты дзень адзначаецца Міжнародны дзень спартовага журналіста.

1927 — у Вільні адбылася каранацыя абраза Маці Божай Вастрабрамскай

1993 — заснаваны Нацыянальны гісторыка-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж».

2019 — у Вільні афіцыйна спыніла існаваньне турма на Лукішках, найстарэйшая ў Літве, дзе сядзелі многія вядомыя беларусы, між іншых Барыс Кіт, Францішак Аляхновіч, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Рыгор Шырма.

У гэты дзень нарадзіліся

1877 Герман Гесэ, швайцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1922 Генрых Вагнер, кампазытар, народны артыст Беларусі

1923Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

У памяці

1778 — памёр Жан-Жак Русо, францускі філёзаф-асьветнік.

1937 — у Парыжы памёр Мiкалай Мiнскi, пісьменьнік, пачынальнік сымбалізму

1961 — памёр Эрнэст Гэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

1977 — памёр Уладзімір Набокаў, амэрыканскі і расейскі пісьменьнік

1979 — у аўтакатастрофе загінула Ларыса Шапіцька, кінарэжысэрка, аўтарка фільму „Узыходжаньне“ паводле аповесьці Васіля Быкава „Сотнікаў“.

1981 — памёр Сьцяпан Майхровіч, літаратуразнавец, крытык.

1989 — памёр Андрэй Грамыка, ураджэнец Беларусі, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыплямат, міністар замежных справаў СССР у 1957–1985 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG