Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдні заробак чыноўнікаў у Беларусі на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне


Сярэдні заробак па выглядзе дзейнасьці «дзяржаўнае кіраваньне» на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па Беларусі, вынікае са сьвежых зьвестак Белстату.

Як заўважыла выданьне Reform.news, сярэдні намінальны налічаны заробак бюджэтнікаў у сакавіку 2025 году вырас на 2,6% у параўнаньні з лютым (або на 50,5 рубля) і склаў 1990,5 рубля да выплаты падаткаў. Рэальны сярэдні заробак у студзені-сакавіку 2025 году ў бюджэтным сэктары вырас на 12,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

У сакавіку суадносіны заробку ў бюджэтных арганізацыях і сярэдняга заробку па Беларусі склала 76,5%.

Сакавіцкі сярэдні заробак у бюджэтнікаў склаў:

  • у дзяржаўным кіраваньні — 3145 рубля (плюс 85,5 рубля да папярэдняга месяца),
  • у настаўнікаў — 2484,7 рубля (плюс 14,1 рубля),
  • у выхавацеляў дашкольнай адукацыі — 1716,9 рубля (+45,2 рубля),
  • у прафэсараў і выкладчыкаў — 2966,4 рубля (+86,9 рубля),
  • у лекараў — 3905,3 рубля (+133,2 рубля),
  • у сярэдняга мэдыцынскага пэрсаналу — 1985,8 рубля (+102,6 рубля).

У Беларусі тым часам працягвае нарастаць дэфіцыт кадраў: на 25 красавіка ў службе занятасьці агулам па краіне было больш за 201,4 тысячы вакансій (для параўнаньня: 11 красавіка ў ёй было больш за 198 тысяч вакансій, а 3 сакавіка шукалі 188,7 тысячы работнікаў).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG