Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: чатыры гады таму затрымалі Ігара Лосіка


Ігар Лосік, архіўнае фота
Ігар Лосік, архіўнае фота

Падзеі 25 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 чэрвеня 2023 году спаўняецца чатыры гады, як блогер і журналіст Радыё Свабода Ігар Лосік за кратамі. Ягоная жонка Дар’я таксама ў зьняволеньні.

Таксама ў гэты дзень

1447 — вялікі князь Казімер каранаваўся на караля польскага.

1794 — Паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі: адбыўся бой з расейскімі карнымі войскамі пад мястэчкам Солы

1840 — загадам расейскага імпэратара Мікалая I 25 чэрвеня 1840 году скасоўвалася дзеяньне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году на тэрыторыі Віленскай, Горадзенскай і Менскай губэрняў. На тэрыторыі Віцебскай і Магілёўскай губэрняў Трэці Статут ВКЛ дзейнічаў да 1831 году. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі канчаткова ўвяла сваё заканадаўства Расейская імпэрыя.

1925 — у Сэйме Польшчы пасьля расколу Беларускага пасольскага клюбу заснаваны пасольскі клюб пад назвай Беларуская сялянска-работніцкая грамада.

1940 — падчас Другой усясьветнай вайны Францыя была акупаваная Нямеччынай.

1941 — Фінляндыя ўступіла ў Другую ўсясьветную вайну на баку нацысцкай Нямеччыны.

1943 — габрэі ў Чанстахоўскім гета паднялі паўстаньне супраць нацыстаў.

1948 — падчас савецкай блякады Заходняга Бэрліну ў межах халоднай вайны быў адкрыты паветраны мост, з дапамогай якога амэрыканская і брытанская авіяцыя забясьпечвала харчаваньнем насельніцтва гораду. Савецкая блякада працягвалася да 1949 году.

1950 — пачалася Карэйская вайна: Паўночная Карэя ўварвалася ў Паўднёвую; вайна цягнулася да 1953 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1852 Антоні Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі
Храм у Барсэлёне, узьведзены паводле праекту Гаўдзі

1903Джордж Оруэл, ангельскі пісьменьнік.

1905Пятрусь Броўка, беларускі грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, паэт і перакладчык. У 1967–1980 гадах Броўка быў галоўным рэдактарам Беларускай савецкай энцыкляпэдыі, пераемніцай якое стала Беларуская энцыкляпэдыя.

У памяці

1943 — нямецкі журналіст габрэйскага паходжаньня Артур Гольдштайн быў забіты ў лягеры Аўшвіц.

1974 — памёр Янка Раманоўскі, беларускі мастак.

2009 — памёр Майкл Джэксан, амэрыканскі сьпявак і танцор.

2011 — памёр Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт.

2022 — памёр вядомы спартовы журналіст Барыс Тасман.

2022 — памёр беларускі пісьменьнік і журналіст Эрнэст Ялугін.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG