Дата дня
17 траўня 2014 году памёр Зьміцер Сідаровіч, музыка і паэт, лідэр беларускага музычнага гурту «Камэлот».
Песенныя тэксты Зьміцер Сідаровіч пачаў пісаць яшчэ ў трынаццацігадовым узросьце. Па-беларуску пачаў пісаць у 1984-м, пасьля паездкі на Падляшша.
У 1991 годзе стварыў этна-рок-гурт «Камэлот». Пазьней крыху граў у гуртах «Гаспадары з-пад Вільні» (2000) і «Стары Ольса» (2002). У 2008 годзе заснаваў капэлю «На таку», якая ладзіла вечарыны традыцыйных танцаў у кавярні «Жар-птушка». У апошні год жыцьця займаўся адраджэньнем беларускай бяседнай музыкі.
Укладальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагодзьдзя».
Аўтар кнігі вершаў «Тры жалуды».
У 2008–2014 гадах — арганізатар танцавальнай праграмы «Шляхецкая фольк-вечарына», якую ладзілі штотыдзень у менскім ДК МАЗ.
У апошнія гады Зьміцер пачаў запісваць і выдаваць музыку для дзяцей. Прадусар «Дзіцячага альбому. Том І» (2010) і «Дзіцячага альбому. Том ІІ» (2012), у якіх удзельнічалі ягоны сын Тамаш і сын сьпявачкі Тацяны Грыневіч Адась.
Да апошняга дня працаваў па спэцыяльнасьці вядучым інжынэрам ЗАТ «Белпраектстальканструкцыя».
Таксама ў гэты дзень
1905 — расейскі імпэратар Мікалай ІІ выдаў указ аб верацярпімасьці. Гэтым указам адмяняліся рэпрэсіі за пераход з праваслаўя ў іншыя канфэсіі. У выніку ў Беларусі дзясяткі тысяч былых уніятаў адразу перайшлі ў каталіцтва. Працэс гэты набыў такі масавы характар, што царызму давялося стрымліваць яго сіламі тайнай паліцыі.
1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. У ёй загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.
1932 — заснаваны Цэнтральны батанічны сад у Менску.
1982 — Каралева Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі Лізавета II надала Канадзе поўную незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.
2009 — з нагоды перадачы запрашэньня беларускаму кіраўніцтву для ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе чэскі прэзыдэнт Вацлаў Клаўс заявіў, што не падасьць рукі Аляксандру Лукашэнку.
У гэты дзень нарадзіліся
1936 — Міхась Рудкоўскі, беларускі паэт і перакладчык.
1938 — Васіль Лявонаў, міністар сельскай гаспадаркі Беларусі, які быў зьняволены, а пасьля вызваленьня далучыўся да апазыцыі.
1981 — Юры Жаўноў, прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі.
У памяці
1790 — памёр Бэнджамін Франклін, адзін з айцоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі.
1934 — расстраляны НКВД Алесь Салагуб, паэт, вязень Лукішак, ахвяра сталінізму.
1934 — расстраляны НКВД Андрэй Капуцкі, заходнебеларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, літаратар, ахвяра сталінізму.
1999 — памёр Міхась Біч, гісторык.
2014 — у Мэксыцы ва ўзросьце 87 гадоў памёр ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Габрыель Гарсія Маркес.
2016 — памёр музычны журналіст Вітаўт Мартыненка.
2020 — памёр Юры Зісер, прадпрымальнік, стваральнік парталу TUT.BY.