Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржкантролю заявіў, што выявіў шэрую схему продажу новага адзеньня пад выглядам ужыванага


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На дзяржаўным тэлебачаньні заявілі, што ў Беларусі праверылі некалькі дзясяткаў крамаў сэканд-хэндаў і выявілі больш за 10 тысяч новых рэчаў з Эўропы і Расеі, якія завозіліся і прадаваліся пад выглядам адзеньня, якое было ва ўжываньні.

«У Заходняй Эўропе, на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі купляліся новыя рэчы розных вядомых сусьветных гандлёвых марак, як правіла, за наяўны разьлік і агульным валам, гэта значыць па кошце за кіляграм прадукцыі. Пасьля яны ўвозіліся на тэрыторыю Беларусі ў якасьці рэчаў, якія былі ва ўжываньні. Для гэтых мэтаў выкарыстоўваліся розныя падкантрольныя замежныя кампаніі, ад імя якіх і ажыцьцяўлялася пастаўка адзеньня. Адпаведна і мыта з дадзеных элемэнтаў адзеньня выплачвалася не як з новых рэчаў, а як з былых ва ўжываньні і складала 0,18 эўра за 1 кг адзеньня, — цытуе «Люстэрка» намесьніка начальніка аддзела дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Юрый Кардымон.

Паводле сілавой структуры, кошт увезеных рэчаў ацэньваецца ў 680 тысяч рублёў. Паведамляецца, што было выяўлена 2 каналы ўвозу такой прадукцыі з Эўропы і Расеі, і ўсё гэта дазваляла ўсталёўваць завышаныя кошты на тавары, у некаторых выпадках на 200%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG