Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: у 2023 годзе загінула найбольшая колькасьць мігрантаў за 10 гадоў


Мігранты каля перакуленай лодкі ў моры, архіўнае фота
Мігранты каля перакуленай лодкі ў моры, архіўнае фота

Згодна са зьвесткамі Міжнароднай арганізацыі міграцыі, у параўнаньні з 2022-м годам колькасьць павялічылася на 20%.

У 2023 годзе на міграцыйных маршрутах ва ўсім сьвеце загінулі як мінімум 8565 чалавек; такім чынам, гэты год заняў стаў самым сьмяротным з моманту пачатку назіраньняў (дзесяць гадоў таму).

Пра гэта паведаміла Міжнародная арганізацыя міграцыі ААН (МАМ).

Паводле справаздачы арганізацыі, колькасьць загінулых у 2023 годзе на 20% большая за паказьнік 2022 году. У сваю чаргу, леташні паказьнік перавысіў папярэдні, дасягнуты ў 2016 годзе, калі падчас міграцыі загінулі 8084 чалавекі.

У заяве МАМ падкрэсьліваецца, што гэтыя зьвесткі «сьведчаць аб неабходнасьці прыняцьця тэрміновых захадаў для прадухіленьня далейшай гібелі людзей».

МАМ адзначае, што, паколькі бясьпечныя і рэгулярныя шляхі міграцыі даступныя далёка ня ўсім, сотні тысяч людзей штогод спрабуюць міграваць па нелегальных маршрутах у небясьпечных умовах.

Пераход праз Міжземнае мора застаецца самым небясьпечным маршрутам для мігрантаў: летась тут зарэгістравалі ня менш як 3129 сьмерцяў і зьнікненьняў.

Праект МАМ «Зьніклыя мігранты» быў распрацаваны ў 2014 годзе як база дадзеных аб сьмерцях і зьнікненьнях мігрантаў, якая знаходзіцца ў адкрытым доступе. З тых часоў у рамках праекту задакумэнтавалі больш за 63 000 выпадкаў па ўсім сьвеце, хоць сапраўдная іх колькасьць, паводле наяўных ацэнак, значна вышэйшая з-за праблем са зборам дадзеных, асабліва ў аддаленых рэгіёнах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG