Пра сьмерць Андрэя Александровіча 25 лютага паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на сяброў журналіста. Гэтую інфармацыю Свабодзе таксама пацьвердзілі ў рэдакцыі «Белорусы и рынок». Александровіч памёр у Варшаве.
Андрэй Александровічу было 49 год, ён працаваў для такіх выданьняў, як «Белорусская деловая газета», Deutsche Welle, а таксама быў апошнім галоўным рэдактарам газэты «Белорусы и рынок», пакуль яна не спыніла выхад у канцы 2022 году.
У сьнежні 2022 году Мінінфарм закрыў газэту «Белорусы и рынок», найстарэйшае незалежнае эканамічнае выданьне Беларусі, заснаванае ў 1990 годзе.
Да гэтага, у траўні 2022 году, Андрэя Александровіча выклікалі на допыты ў КДБ па справе аб «распальваньні нацыянальнай варожасьці», заведзенай супраць дырэктара газэты Канстанціна Залатых.
У 2023 годзе дырэктара эканамічнай незалежнай газэты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых пакаралі 4 гадамі зьняволеньня паводле шэрагу дыфамацыйных артыкулаў.
Андрэй Александровіч выехаў зь Беларусі ў другой палове 2023 году і знаходзіўся ў Варшаве.
Сябры абвесьцілі збор сродкаў на дапамогу сям'і Александровіча.